Эдуард Мазько
беларускі пісьменьнік
Эдуа́рд Алякса́ндравіч Мазько́ (29 жніўня 1970, вёска Махро Янаўскага раёну — 20 чэрвеня 2011, Горадня) — беларускі гісторык, паэт. Кандыдат гістарычных навук (2003)[1].
Эдуард Мазько | |
Дата нараджэньня | 29 жніўня 1970 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 чэрвеня 2011 (40 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, паэт |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мазько.
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у музэі Максіма Багдановіча, у 1990-я актыўна друкаваў вершы, уваходзіў у верш-гурт «Дыяген» — суполку гарадзенскіх паэтаў.
Выкладаў у Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Янкі Купалы сацыялёгію культуры, культуралёгію.
У 2003 абараніў кандыдацкую дысэртацыю пра Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю ў міжваенны час, працаваў над доктарскай дысэртацыяй, прысьвечанай беларускай народнай культуры[2].
20 чэрвеня 2011 заўчасна памёр.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Анатоль Брусевіч. (29.06.2011) Наднёманскі край сумуе: 9 дзён таму памёр Эдуард Мазько. Твой стыль. Праверана 18 ліпеня 2011 г.
- ^ Памёр паэт, навуковец Эдуард Мазько. Радыё Свабода (21.06.2011). Праверана 18 ліпеня 2011 г.