Эдмон Франсуа Аман-Жан (па-француску: Edmond Aman-Jean; 13 лістапада 1858 — 25 студзеня 1936) — францускі мастак эпохі «Fin de siècle».

Эдмон Аман Жан
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэньні Эдмон Франсуа Аман-Жан
Дата нараджэньня 13 лістапада 1858
Месца нараджэньня Шэўры-Касіньі
Дата сьмерці 25 студзеня 1936
Месца сьмерці Парыж
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, мастак-гравэр, майстар афорту, літограф, крытык, мастацкі крытык
Навуковая сфэра малярства[2]
Жанры партрэт
Плынь сымбалізм
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага легіёну
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцё і творчасьць

рэдагаваць

Аман-Жан быў адным найвыбітнейшых францускіх сымбалістаў. У 1880 годзе ён паступае на вучобу ў парыскую Школу вытанчаных мастацтваў, у клясу Лемана, дзе знаёміцца ​​і завязвае сяброўскія адносіны з Сэра. Пазьней працуе над вялікім насьценным палатном «Сьвяшчэнны гай». У 1885 годзе мастак зьдзяйсьняе падарожжа ў Рым.

Аман-Жан спачатку стварае свае палотны на гістарычную і алегарычных тэматыку (напрыклад, «Жанна д’Арк»). Пасьля быў вядомы галоўным чынам сваімі дэкаратыўнымі, поўнымі фантазіі, карцінамі («Вэнэцыя»). Знакамітыя таксама яго жаночыя партрэты, якія адрозьніваюцца сэнтымэнтальнай вытанчанасьцю рысаў.

Мастак быў сябрам такіх вядомым францускіх сымбалістаў, як Малармэ і Пэлядан. Браў удзел у салёнах Ружа + Крыж, быў аўтарам плякату да Салёну 1893 году. У 1925 годзе засноўвае, сумесна з Радэнам, Салён Т’юільры.