Адкрыць галоўнае мэню




Эдвард Джозэф Сноўдэн (па-ангельску: Edward Joseph Snowden 21 чэрвеня 1983,[1] Элізабэт Сіці, Паўночная Караліна, ЗША) — амэрыканскі тэхнічны асыстэнт, былы супрацоўнік ЦРУ і Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША, дысыдэнт. У пачатку чэрвеня 2013 году Сноўдэн перадаў газэтам The Guardian і The Washington Post сакрэтную інфармацыю АНБ, якая тычылася татальнага сачэньня амэрыканскіх спэцслужбаў за інфармацыйнымі камунікацыямі паміж грамадзянамі шматлікіх дзяржаваў па ўсім сьвеце, пры дапамозе існых інфармацыйных сетак і сетак сувязі, уключаючы зьвесткі пра праект PRISM, а таксама X-Keyscore і Tempora. У сувязі з гэтым у ЗША 14 чэрвеня 2013 г. яму былі завочна прад’яўленыя абвінавачваньні ў шпіянажы й выкраданьні дзяржаўнай уласнасьці[2][3]. Абвешчаны амэрыканскімі ўладамі ў міжнародны вышук[4]. Неўзабаве бег з ЗША спачатку ў Ганконг, затым у Расею, дзе прабыў больш за месяц ў транзытнай зоне аэрапорту «Шарамецьцева» й атрымаў часавае сховішча. У наш час (жнівень 2013 г.) пражывае ў Расеі за межамі Масквы; яго дакладнае месцазнаходжаньне не выдаецца зь меркаваньняў бясьпекі.


Эдвард Сноўдэн
Эдвард Джозэф Сноўдэн
Edward Snowden-2.jpg
Род дзейнасьці Сыстэмны адміністратар
Дата нараджэньня 21 чэрвеня 1983 (35 гадоў)
Месца нараджэньня Элізабэт Сіці, Паўночная Караліна, ЗША
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Бацька Лоні Сноўдэн
Маці Элізабэт Сноўдэн
Узнагароды
Подпіс Edward Snowden signature.svg

Крыніцы й заўвагіРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Эдвард Сноўдэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў