Шэлехаў (горад)
Шэлехаў — горад (заснаваны ў 1956 годзе, статус гораду з 27 студзеня 1962 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Шэлехаўскага раёну Іркуцкае вобласьці. Разьмешчаны на раўніне паміж рэк Іркуту і Олхі. Уваходзіць у склад Іркуцкае аглямэрацыі і «Вялікага Іркуцку». Палітычны, культурны і эканамічны цэнтар Шэлехаўскага раёну; адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў Іркуцкае вобласьці.
Шэлехаў | |||||
рас. Шелехов | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1953 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Іркуцкая вобласьць | ||||
Плошча: | 31 км² | ||||
Вышыня: | 460 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 47 608 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1535,74 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+8 | ||||
Тэлефонны код: | 39550 | ||||
Паштовы індэкс: | 666030–666037 | ||||
Нумарны знак: | 38, 85, 138 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′0″ пн. ш. 104°6′0″ у. д. / 52.2° пн. ш. 104.1° у. д.Каардынаты: 52°12′0″ пн. ш. 104°6′0″ у. д. / 52.2° пн. ш. 104.1° у. д. | ||||
Шэлехаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.shelehov.ru/ |
Паводле зьвестак перапісу 2010 году насельніцтва Шэлехава — 47 960 чалавек[1].
Дзень гораду афіцыйна — 12 ліпеня, фактычна адзначаецца ў Дзень мэталюрга (трэцяя нядзеля ліпеня) і ўвесь папярэдні тыдзень.
Фізыка-геаграфічная характарыстыка
рэдагавацьГеаграфічнае становішча
рэдагавацьШэлехаў знаходзіцца на поўдні Іркуцкае вобласьці, у даліне рэк Іркуту і Олхі за 18 км (паміж цэнтрамі) ці за 7 км (паміж межамі) ад Іркуцку і за 75 км ад возера Байкалу. Тэрыторыя гораду каля 3100 га.
Часавы пояс
рэдагавацьШэлехаў знаходзіцца ў часовай зоне, якая пазначаецца па міжнародным стандарце як Irkutsk Time Zone. Зрушэньне адносна Сусьветнага каардынаванага часу UTC складае +9:00. Па гэтым гадзінным поясе жыве ўся Іркуцкая вобласьць, рэспубліка Буратыя, Карэя, Японія, усходняя частка Інданэзіі.
Час у Шэлехаве адрозьніваецца ад пасавага на дзьве гадзіны.
Рэльеф
рэдагавацьГорад разьмешчаны на Іркуцка-Чарэмхаўскай раўніне, геалягічная будова якое ўтварылася ў Юрскі пэрыяд. Тэрыторыя рэльефу складаецца зь перадгор’я Байкала-Патомскага сугор’я. За 10 кілямэтраў да поўдня ад Шэлехава знаходзіцца лінія тэктанічных разломаў. Сэйсьмічная небясьпека тут каля 7—9 балаў па шкале Рыхтара. Краявы прагін адносіцца да дакэмбрыйскай плятформы.
Сярэдняя вышыня Шэлехава над узроўнем мора складае каля 460 мэтраў. Працягласьць гораду з усходу на захад — 7 км (без уліку мястэчка Чыстыя Ключы) і з поўначы на поўдзень — 5,8 км.
Клімат
рэдагавацьКлімат Шэлехава мала чым адрозьніваецца ад іркуцкага. Назіраньні мясцовае мэтэастанцыі рэзюмуюць невялікае адрозьненьне тэмпэратуры ў сярэднім на 3 градусы Цэльсія. Так, узімку ў Шэлехаве халадней на 2—4 градусы, а ўлетку — наадварот цяплей, чым у Іркуцку. Гэта зьвязана з Ангарскімі водамі, якія аддаюць сваё цяпло Іркуцку ўзімку, а ўлетку трохі астуджаюць.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьШэлехаў (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |