Шылава (возера, басэйн Дружнянкі)

возера ў Беларусі, басэйн Дружнянкі
Возера
Шылава
Краіна Беларусь
Плошча 0,19 км²
Плошча вадазбору 11,6 км²
Максымальная глыбіня 11,8 м
Сярэдняя глыбіня 5,3 м
Найбольшая даўжыня 1,24 км
Найбольшая шырыня 0,26 км
Даўжыня берагавой лініі 2,9
Аб’ём вады 1,01 млн. м³
Каардынаты 55°30′05.98″ пн. ш. 27°04′58.73″ у. д. / 55.5016611° пн. ш. 27.0829806° у. д. / 55.5016611; 27.0829806Каардынаты: 55°30′05.98″ пн. ш. 27°04′58.73″ у. д. / 55.5016611° пн. ш. 27.0829806° у. д. / 55.5016611; 27.0829806
Шылава на мапе Беларусі
Шылава
Шылава
Шылава

Шылава — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дружнянкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 15 км на поўдзень ад места Браслава. Плошча паверхні возера 0,19 км². Даўжыня 1,24 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11,8 м, сярэдняя складае 5,3 м. Аб’ём вады 1,01 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,9 км.

На наўднёва-ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Замошша.

Апісаньне

рэдагаваць

Катлавіна лагчыннага тыпу, серпападобнай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы вышынёй ад 2—5 да 10—12 м, складзеныя зь пяскоў і супескаў. Берагі зьліваюцца з схіламі, усходнія нізкія. Дно карытападобнай формы. Глыбіні да 2 м займаюць каля 26% плошчы. Дно да глыбіні 2 м пясковае, глыбей высьцілаецца сапрапэлем.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай і выцякае ручай у возера Золву. Расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 3 м і ўтварае палосу шырынёй да 25 м уздоўж берага.

Каля возера (празь вёску Замошша) праходзіць аўтамабільная дарога Н2167.

Флёра і фаўна

рэдагаваць

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, язь, плотка, мянтуз ды іншыя віды рыбаў[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 402.

Літаратура

рэдагаваць