Шхара

Гара ў Грузіі

Шха́ра (па-грузінску: შხარა — «паласатая», па-карачаева-балкарску: ушхара) — горная вяршыня ў цэнтральнай частцы Галоўнага Каўкаскага хрыбту, найвышэйшы пункт Грузіі, трэцяя паводле вышыні вяршыня Каўказу і Расеі.

Шхара
Паўднёвы схіл Шхары (грузінскі бок)
Найвышэйшы пункт
Вышыня 5193,2 м[1][2] н. у. м.
Адносная вышыня 1357 м н. у. м.
Ізаляцыя 6 km н. у. м.
Геаграфічныя каардынаты 43°0′2″ пн. ш. 43°6′44″ у. д. / 43.00056° пн. ш. 43.11222° у. д. / 43.00056; 43.11222Каардынаты: 43°0′2″ пн. ш. 43°6′44″ у. д. / 43.00056° пн. ш. 43.11222° у. д. / 43.00056; 43.11222
Геаграфія
Месцазнаходжаньне
Кантынэнт Эўразія
Краіны Грузія,
Расея
Горная сыстэма Каўказ
Узыходжаньне
Першае ўзыходжаньне 1888 (У. Алмэр, Дж. Кокін, К. Рот.)
Шхара на мапе Грузіі
Шхара
Шхара
Шхара

Геаграфія рэдагаваць

Вышыня галоўнай вяршыні — 5193,2 м, удакладненая ў 2010 року пры дапамозе DGPS. Шхара знаходзіцца ў раёне Сванэці на мяжы з Расеяй, за 90 км на поўнач ад Кутаісі.

Складзеная гранітамі і крышталічнымі лупнякамі. Схілы пакрытыя ледавікамі, на паўночным схіле — ледавік Бэзэнгі, на паўднёвым — Шхара, ад якога часткова бярэ пачатак рака Інгуры.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Шхарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў