Школа року

фільм 2003 году

«Школа року» (па-ангельску: School of Rock) — амэрыканскі камэдыйны фільм 2003 году, зьняты рэжысэрам Рычардам Лінклэйтэрам паводле сцэнару Майка Ўайта. У фільме здымаліся Джэк Блэк, Джаан К’юсак, Майк Уайт і Сара Сылвэрман. Кінастужка пабачыла сьвет 3 кастрычніка 2003 году студыяй Paramount Pictures і назьбірала 131 мільён даляраў ва ўсім сьвеце пры бюджэце ў 35 мільёнаў даляраў. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў з ухвалай выкананьня і гумару Блэка. Гэта была самая касавая камэдыя на музычную тэматыку ўсіх часоў да выхаду «Ідэальнага голасу 2» у 2015 годзе[7]. Сцэнічная музычная адаптацыя была пастаўленая на Брадўэі ў сьнежні 2015 году[8], а тэлевізійная адаптацыя трансьлявалася цягам трох сэзонаў на тэлеканале Nickelodeon з сакавіка 2016 году па красавік 2018 году.

Школа року
па-ангельску: School of Rock
Жанр музычны фільм[d] і кінакамэдыя
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Сандра Эдэр[d]
Вытворчасьць Nickelodeon Movies[d] і Paramount Pictures
Распаўсюд Paramount Pictures і Netflix
Дата выхаду 9 верасьня 2003[3], 5 лютага 2004[4] і 3 кастрычніка 2003[5]
Працягласьць 108 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 35 000 000 $[6]
Прыбытак 81 261 177 $[6] і 131 095 990 $[6]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Рок-гурт No Vacancy выступае ў начным клюбе за тры тыдні да праслухоўваньня на «Бітву гуртоў». Гітарыст Д’юі Фін (Джэк Блэк) чыніць выбрыкі на сцэне, якія сканчваюцца няўдалым скокам у натоўп. Наступнай раніцай ягоны сусед па пакоі Нэд Шніблі (Майк Ўайт) і ягоная ўладная дзяўчына Пэці Дзі Марка (Сара Сылвэрман), паведамляюць Д’юі, што ён мусіць альбо заплаціць пратэрмінаваную долю арэнднай платы, альбо зьехаць. На рэпэтыцыі Д’юі паведамляюць, што ён быў звольнены з No Vacancy і заменены іншым гітарыстам Спайдэрам (Лукас Бабін). Спрабуючы прадаць частку свайго абсталяваньня, Д’юі адказвае на тэлефонны выклік ад Разалі Малінз (Джаан К’юсак), дырэктаркі падрыхтоўчай школы Гарацыя Грына, якая пытаецца ў Нэда аб кароткатэрміновай пасадзе настаўніка на замену. Адчайна шукаючы грошай, Д’юі выдае сябе за Нэда (Майк Ўайт) і яго наймаюць на працу. У свой першы дзень у школе Д’юі, які ня ведае, як пішацца Шніблі, таму называе сябе містэрам Ш., а ягоныя бязладныя паводзіны бянтэжаць вучняў.

Пасьля таго як Д’юі заўважае талент сваіх вучняў на ўроку музыкі, ён распрацоўвае плян стварэньня новага гурта дзеля праслухоўваньня на «Бітве гуртоў». Ён зацьвердзіў Зака Мунігэма (Джоўі Гайдас) ў ролі вядучага гітарыста, Фрэдзі Джонза (Кевін Кларк) ў ролі бубнача, віялянчэлістку Кэці (Рыўка Рэес) ў якасьці басісткі, піяніста Лоўрэнса (Робэрт Тсаі) ў якасьці клявішніка, а сябе ў якасьці вядучага вакаліста і рытм-гітарыста. Таксама свае пасады атрымліваюць і іншыя вучні клясы, робячыся заўзятарамі, бэк-вакалістамі ды тэхнічнымі адмыслоўцамі гурта. Самэр Гэтэўэй (Міранда Косграў) прызначаецца кіраўніцай гурта. Каб заахвоціць дзяцей, Д’юі кажа, што стварэньне гурта — гэта адмысловы школьны праект. На занятках, апроч рэпэтыцыяў, «настаўнік» дапамагае вучням выкрыць свае таленты і пераадолець няўпэўненасьць, а таксама зразумець, што рок-н-рол можа дапамагчы ім пастаяць за сябе. Д’юі супакойвае Лоўрэнса, які перажывае, што ён недастаткова добры для гурта. Таксама ён лагодзіць Зака, чый уладны бацька не ўхваляе року, а таксама дапамагае Томіцы, сарамлівай дзяўчынцы з залішняй вагой, прайсьці праслухоўваньне ў якасьці бэк-вакалісткі, бо яна мае цудлўны моцны голас. Заўзятаркі Мішэль і Элені з ухвалы Самэр называюць гурт «Школа року».

За дзень да «Бітву гуртоў» Нэд атрымлівае па пошце заробак з школы і, такім чынам, выкрывае, што Д’юі выдаў сябе за яго. Увечары бацькі наведваюць школу на сход, дзе яны ставяць пад сумнеў мэтады навучаньня Д’юі. Нэд, Пэці і паліцыя пазьней прыбываюць да школы, дзе выкрываюць сапраўдную асобу Д’юі, які прызнаецца, што ня мае настаўніцкай ліцэнзіі, перш чым збегчы. Дома расчараваны Нэд неахвотна кажа Д’юі, што той мусіць зьехаць. Наступнай раніцай разьюшаныя бацькі сутыкаюцца з дырэктаркай Разалі. Не жадаючы, каб іхная напружаная праца змарнавалася, дзеці ўцякаюць з школы і забіраць з хаты Д’юі, каб паспаборнічаць у імпрэзе. Даведаўшыся пра зьнікненьне дзяцей, бацькі і Разалі таксама імчацца на «Бітву гуртоў». Тым часам Нэд сварыцца з Пэці і таксама ідзе на спаборніцтва. За кулісамі Д’юі прапануе сыграць песьню, якую крыху раней склаў Зак. Адразу пасля No Vacancy школьны гурт выконвае песьню Зака і здабывае ўхвалу натоўпу. Не зважаючы на тое, што No Vacancy абвешчаны пераможцам, «Школа року» атрымала высокую ацэнку публікі, якая паклікала школьнікаў на біс. Зважаючы на тое, што першапачаткова бацькі былі засмучаныя падманам, яны прызнаюцца, што былі ўражаныя талентам і ўпэўненасьцю сваіх дзяцей на сцэне, а Разалі нават упала ў захапленьне.

Празь некаторы час адкрываецца пазашкольная праграма, вядомая як «Школа року». Цяпер Д’юі мае ўласную школу, дзе навучае гры на гітары. У той жа час Нэд, які наноў атрымаў запал да рок-музыкі, таксама вучыць вучняў-пачаткоўцаў.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На Rotten Tomatoes адсотак ухваленьня фільму сягае 92%, базуючыся на 202 аглядах. Сярэдні бал на рэсурсе складае 7,7/10. На думку кінакрытыкаў юрлівае выкананьне Блэка робіць час прагляду «Школы року» вясёлым і напраўду рокавым. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаны 82 бал з 100 магчымых, грунтуючыся на 41 рэцэнзіі, што сьведчыць пра ўсеагульную ўхвалу. Надаўшы фільму 3,5 зоркі з 4 магчымых, Роджэр Эбэрт напісаў, што «Школа року» даказвае, што можна зрабіць сямейны фільм, які будзе жывым і добра сыграным, разумным, праніклівым і сьмешным, што ўражвае[9].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць