Шарлотка
яблычны пірог
Шарлотка — яблычны пірог.
Шарлотка | |
2009 год | |
Тып | пірог |
---|---|
Нацыянальная страва | нямецкая |
Паходжаньне | Нямеччына |
Рэгіён | Эўропа |
Аўтар | Шарлота Мэкленбург-Стрэліцкая |
Дата зьяўленьня | XVIII стагодзьдзе |
Час прыгатаваньня | 1 гадзіна |
Асноўны складнік | яблыкі |
Распаўсюджаныя складнікі | яйкі, тварог, мука |
Падобныя стравы | яблычны пірог |
Складнікі
рэдагавацьДля прыгатаваньня шарлоткі выкарыстоўваюць па 4 яблыкі (350 грамаў) і яйкі, 200 грамаў тварагу, 5 сталовых лыжак мукі, 4 сталовыя лыжкі цукру (або яго замяняльнік), ванілін і гарбатную лыжку соды[1].
Прыгатаваньне
рэдагавацьСпачатку яйкі ўзьбіваюць з цукрам (або яго замяняльнікам) і ванілінам. Дадаюць муку, соду і тварог, пасьля чаго атрымануюць сумесь зноў узьбіваюць. Яблыкі наразаюць на кавалачкі. Цьвёрдую скурку яблыкаў абразаюць. Цеста зьмешваюць зь яблыкамі і разьмяркоўваюць у форме. Выпякаюць у духоўцы пры +190 °C цягам 30 хвілінаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Настасься Мясаедава. Тварожная выпечка // Партал «Слушна», 30 чэрвеня 2022 г. Праверана 6 ліпеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |