Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2017-05
Пётар Аркадзевіч Сталыпін (1862; Дрэздэн, цяпер зямля Саксонія, Нямеччына — 1911; Кіеў, цяпер Украіна) — дзяржаўны дзяяч Расейскай імпэрыі. Маршалак шляхты Ковенскага павету (1889—1902), 27-ы гарадзенскі губэрнатар (1902—1903), 24-ы саратаўскі губэрнатар (1903—1906), 27-ы міністар унутраных справаў Расейскай імпэрыі (1906—1911), 3-і старшыня Савету міністраў Расейскай імпэрыі (1906—1911). Вядомы значнасьцю ў здушэньні Першай расейскай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, у ходзе якой расейскі імпэратар Мікалай II прызначыў яго міністрам унутраных справаў 26 красавіка (9 траўня) 1906 году. 8 (21) ліпеня 1906 году, адначасна з роспускам Дзяржаўнай думы 1-га скліканьня, заняў пасаду старшыні Савету міністраў Расейскай імпэрыі.
(артыкул цалкам…)