Дзяржавы-ўдзельніцы (2015 год)
Дзяржавы-ўдзельніцы (2015 год)

Агенцтва шматбаковай аховы інвэстыцыяў — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў красавіку 1988 году ў Вашынгтоне (ЗША) у складзе Групы Сусьветнага банку ў якасьці адмысловай установы ААН. Асноўныя задачы: доўгатэрміновае страхаваньне прыватных укладаньняў у разьвіцьцё дзяржаваў-удзельніцаў на выпадак адбору маёмасьці, вайны і незаконнага пераводу плацяжоў; адкрыцьцё дарадчых службаў. Урад Беларусі стаў удзельнікам АШАІ 3 сьнежня 1992 году. 31 сакавіка 2015 году Агенцтва выдала паруку за 52,3 млн эўра ўкладаньняў Галоўнага банку «Райфайзэн» у даччыны «Прыёрбанк».
(артыкул цалкам…)