Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2015-09
Касьцёл Сьвятых Янаў у Вільні — помнік архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу вуліцаў Замкавай і Сьвятаянскай пад адрасам вуліца Сьвятаянская, 12. Уваходзіць у ансамбль Віленскага ўнівэрсытэту, галоўным фасадам выходзіць на ўнівэрсытэцкі Вялікі Двор. Утварае адзіны архітэктурны комплекс з званіцай. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Віленскі касьцёл Сьвятых Янаў лічыцца шэдэўрам архітэктуры і мастацтва віленскага барока, які ня мае аналягаў у сьвеце.
(артыкул цалкам…)