Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2012-05
Тамаш Зан — удзельнік вызвольнага руху, дасьледнік прыроды, літаратар, музэязнавец, геоляг, дасьледнік прыродных багацьцяў Урала. Адзін з стваральнікаў таварыства філяматаў, стваральнік таварыства прамяністых, рэарганізаванага пазьней у таварыства філярэтаў; сябра Адама Міцкевіча і Яна Чачота. Кіраўнік першых рэвалюцыйных арганізацыяў на Беларусі і Літве. Адыграў значную ролю ў разьвіцьці новага літаратурнага кірунку — рэвалюцыйнага рамантызму. Першым з кола віленскіх паэтаў прызнаў беларускую народную творчасьць за адзін з найгалоўнейшых разьдзелаў свае паэтычнае праграмы.
Тамаш Зан — аўтар заснаваных на беларускім фальклёры паэтычных твораў на польскай мове. Ва ўральскім дзёньніку «З выгнаньня» паэт выказаў намер пісаць на беларускай мове, аднак ніводзін зь яго беларускіх твораў не захаваўся.
(артыкул цалкам…)