Гравюра
Гравюра

Францішак Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Перакладнік і выдавец у беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы кнігаў Бібліі.

Нарадзіўся ў сям’і заможнага купца ў Полацку. У 1504 годзе паступіў ў Кракаўскую акадэмію, дзе атрымаў ступень бакаляўра. У 1512 годзе ў Падуанскім унівэрсытэце атрымаў ступень доктара мэдыцыны. Пераехаў у Прагу, дзе 6 жніўня 1517 году выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр», а таксама яшчэ 19 выданьняў. Працягнуў выдавецкую дзейнасьць у Вільні, дзе надрукаваў «Малую падарожную кніжыцу» ў 1522 годзе і «Апостал» у 1525 годзе.

Імя асьветніка носяць дзяржаўныя мэдаль і ордэн Беларусі, Гомельскі ўнівэрсытэт, Беларуская бібліятэка і музэй у Лёндане, Полацкая пэдагагічная вучэльня, гімназіі № 1 у Полацку і Менску, грамадзкае аб’яднаньне «Таварыства беларускай мовы».
(артыкул цалкам…)