Чырвоны Маяк (Воўкавіцкі сельсавет)
пасёлак у Воўкавіцкім сельсавеце Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі
Чырво́ны Мая́к[1] — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Рандоўка (прыток Узы). Чырвоны Маяк уваходзіць у склад Воўкавіцкага сельсавету. Насельніцтва 154 чал. (2004).
Чырвоны Маяк | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Воўкавіцкі |
Насельніцтва: | 154 (2004) |
Тэлефонны код: | +375 23(2) |
Паштовы індэкс: | 247023 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′59.2″ пн. ш. 30°52′3.4″ у. д. / 52.466444° пн. ш. 30.867611° у. д.Каардынаты: 52°27′59.2″ пн. ш. 30°52′3.4″ у. д. / 52.466444° пн. ш. 30.867611° у. д. |
Чырвоны Маяк на мапе Беларусі Чырвоны Маяк |
Знаходзіцца за 5 км на захад ад Гомелю, каля Гомельскай акруговай дарогі.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў пачатку 1920-х рокаў перасяленцамі з суседніх вёсак на колішніх абшарніцкіх землях. У 1926 року ў Заліпскім сельсавеце.
У складзе калгасу з цэнтрам у вёсцы Воўкавічах.
Насельніцтва
рэдагавацьЗабудова
рэдагавацьУ пасёлку 78 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы. Забудова двухбаковая. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.