Красны Бор (мікрараён)

мікрараён Менску
(Перанакіравана з «Чырвоны Бор (мікрараён Менску)»)

Кра́сны Бор[1] — жылы раён у заходняй частцы Менску паміж МКАД і вуліцамі Лабанка, Мазурава, Прытыцкага. Забудоўваецца з канца 1980-х.

Мае разгалінаваную дарожную сетку, транспартнае злучэньне забясьпечваецца непасрэднай блізкасьцю да гарадзкіх радыюсаў (вуліцы Прытыцкага, Адзінцова), 4-га гарадзкога кальца (вуліца Лабанка), другой лініі мэтрапалітэну (станцыя «Каменная Горка»).