Вызьненскі пасялковы савет
Вы́зьненскі пасялко́вы савет (афіцыйная назва — Чырво́наслабадзкі́ пасялко́вы савет[a]) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вызна (Чырвоная Слабада).
Гісторыя
рэдагаваць27 верасьня 1938 году мястэчка Вызна пераўтворана ў гарадзкі пасёлак. У сувязі з гэтым местачковы савет рэарганізаваны ў пасялковы савет у складзе Вызьненскага (з 8 жніўня 1959 году — Старобінскага, з 25 сьнежня 1962 году — Любанскага, з 6 студзеня 1965 году — Салігорскага) раёну Менскай (з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — Менскай) вобласьці[1].
25 красавіка 2006 году ў склад пасялковага савету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Белае Балота, Вішнёўка, Вялікая Альшанка, Гарохаўцы, Дошнава, Дубраўка, Жываглодавічы, Камсамольскі, Малая Альшанка, Навінкі, Падазернае, Язьвіны — ліквідаванага Першамайскага сельсавету[2][3].
18 сьнежня 2009 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[4].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1986 году — 7[5]
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Састарэлая назва — Чырвонаслабо́дзкі пасялко́вы савет.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Чырвонаслабадзкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ «Об упразднении Первомайского сельсовета и изменении границ Краснослободского поссовета Солигорского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2006 г. № 188(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Першамайскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» (рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 153
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 4 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2013. — 528 с.: іл. ISBN 978-985-11-0735-9. С. 288—290
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 С. 175