Вызьненскі местачковы савет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вызьненскім раёне Менскай вобласьці БССР

Вы́зьненскі местачковы савет (афіцыйная назва — Чырвонаслабадзкі́ местачковы савет[a]) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вызьненскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вызна (Чырвоная Слабада).

Гісторыя рэдагаваць

15 ліпеня 1935 году створаны ў складзе Вызьненскага раёну Слуцкай акругі, з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці, якому перададзены населеныя пункты скасаванага Вызьненскага сельсавету.

27 верасьня 1938 году мястэчка Вызна пераўтворана ў гарадзкі пасёлак. У сувязі з гэтым местачковы савет рэарганізаваны ў пасялковы савет.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Састарэлая назва — Чырвонаслабо́дзкі местачковы савет.

Літаратура рэдагаваць