Чыгунка ў Белавескай пушчы
Чыгу́нка ў Белаве́скай пу́шчы была збудаваная ў 1916—1957 роках. Яе будаўніцтва пачалося немцамі падчас I сусьветнай вайны. У цяперашні час выкарыстоўваецца для экскурсіяў.
Мінуўшчына
рэдагавацьВузкакалейка была пабудаваная ў часе кайзэраўскай акупацыі з мэтай прамысловай эксплюатацыі лясоў і дастаўкі сьпілаваных дрэваў на тартакі. Для яе пабудовы выкарыстоўваліся ваеннапалонныя. У Белавежы і вакольных мясцовасьцях былі ўзьведзеныя тартакі і сталярні, а ў Гайнаўцы — фабрыка хімічных паўфабрыкатаў з драўніны. Да сканчэньня I сусьветнай вайны працягласьць чыгункі склала 85 км (на трасах Гайнаўка-Масева, Гайнаўка-Старына, Гайнаўка-Старая Белавежа, Белавежа-Чола і адгалінаваньні), а таксама пераносныя чыгункі агульнай працягласьцю 180—200 км.
За палякамі (1920—1939) будоўля шляхоў і канечнай інфраструктуры працягвалася, і да выбуху II сусьветнай вайны агульная працягласьць трасаў складала каля 360 км, а вузкакалейка мела 24 паравозы. Шторок з пушчы вывозілася каля 1 млн м³ драўніны.
Падчас вайны чыгунка выкарыстоўвалася для вырубкі лясоў ужо немцамі. За час акупацыі нацысты вывезьлі з пушчы каля 5 млн м³ драўніны.
Па сканчэньні вайны чыгунка на тэрыторыі Польшчы працягласьцю 180 км была адбудаваная наноў. У 1974 12 паравозаў былі замененыя 8 сучаснымі цеплавозамі V10C усходненямецкай вытворчасьці магутнасьцю 100 к. с. Прамысловая эксплюатацыя чыгункі скончылася ў 1991—1992 роках.
На 75-ю гадавіну заснаваньня чыгункі адчыненая турыстычная траса Гайнаўка—Тапіла. Дзеля гэтай нагоды на трасу вярнуўся стары паравоз. У 1996 року адчыненая другая траса Гайнаўка—Пасталова.