Чорная Натапа

рака ў Беларусі

Чо́рная На́тапа — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сажа (басэйн Дняпра). Цячэ ў Амсьціслаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 49 км. Плошча вадазбору 464 км². Выдатак вады ў вусьці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Рака
Чорная Натапа
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пячкавічаў
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 49 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,8 м³/с
Плошча басэйну 464 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Асноўныя прытокі — рака Белая Натапа (левы), Сарочынка (правы).

Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Пячкавічаў Амсьціслаўскага раёну, вусьце за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Сяльцу Крычаўскага раёну. Цячэ Горацка-Амсьціслаўскай і Аршанска-Магілёўскай раўнінамі. Рэчышча на працягу 7 км паміж вёскамі Бяльшэцам і Сычоўкай Амсьціслаўскага раёну і ніжэй за вёску Кашаны Крычаўскага раёну (2,4 км) каналізаванае[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 400.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1