Келіх (сузор’е)
Ке́ліх або Ча́ша (па-лацінску: Crater, Crt) — сузор’е на поўдзень ад нябеснага экватару. У грэцкай міталёгіі сузор’е асацыявалася з келіхам, што належыў Апалёну. Келіх быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў.
Келіх | |
Лацінская назва | Crater |
---|---|
· у родным склоне | Crateris |
· скарот | Crt |
Простае ўзьняцьцё | 11г |
Схіленьне | −16° |
Квадрант | SQ2 |
Плошча | 282 кв. гр. (53-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 12 |
Зорак з плянэтамі | 6 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
Найярчэйшая зорка | δ Crt (Лябрум) (3,57m) |
Найбліжэйшая зорка | LHS 2358 (34,86 сьв. г., 10,69 пк) |
Мэтэорныя патокі | Эта-Кратэрыды |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +65° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка. |
Гэта невялікае і цёмнае сузор’е: у ім няма ніводнай зоркі больш як трэцяй зорнай велічыні.
Міталёгія
рэдагавацьУ старажытнагрэцкай міталёгіі сузор’е асацыявалася зь мітам, паводле якога груган, што прыслужваў Апалёну, замест таго, каб прыпаднесьці вады, гультаяваў, чакаўшы, пакуль сасьпеюць плады смоквы. Па вяртаньні ён прынёс у келіху вадзяную зьмяю, якая бы не давала яму падляцець да ручая. Апалён, зразумеўшы ману, кінуў гругана, келіх і зьмяю на неба. Гэтак, паводле міту, на небе зьявіліся сузор’і Груган, Келіх і Гідра.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ridpath & Tirion 2001. С. 128.
Літаратура
рэдагаваць- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |