Час сэканд-гэнд

кніга Сьвятланы Алексіевіч

«Ча́с сэ́канд-гэ́нд» (па-расейску: Время секонд хэнд) — дакумэнтальна-нарысавая кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. У гэтай кнізе распавядаецца ня столькі пра падзеі ХХ стагодзьдзя, колькі пра іх адлюстраваньне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новае гістарычнай супольнасьці людзей». Паводле жанру, гэта трагічны эпас савецкага народу, які балюча зьнікае на нашых вачах разам з распадам імпэрыі. Зьяўляецца пятай часткай мастацка-дакумэнтальнай нізкі «Галасы ўтопіі».

Час сэканд-гэнд
па-расейску: Время секонд хэнд
Вокладка першага выданьня
Жанр: эсэ
Аўтар: Сьвятлана Алексіевіч
Мова арыгіналу: расейская
Публікацыя: 2013
Асобнае выданьне: 2013
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Сэрыя: Галасы Ўтопіі
Пераклад на беларускую: 2014
Перакладчык: Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч[1]
Носьбіт: Папера

Публікацыя

рэдагаваць

Кніга апублікаваная ў 2013 годзе, а ў 2016 годзе перакладзеная Бэлай Шаевіч на ангельскую мову. Між гэтых падзеяў — Нобэлеўская прэмія па літаратуры, якую Сьвятлана Алексіевіч атрымала ў 2015-м. У студзень 2014 году кнігу пераклалі на беларускую мову[2].

У культуры

рэдагаваць

Пастановы

рэдагаваць

17 сакавіка 2018 году ў Менскім абласным драмтэатры, які працуе ў Маладзечне, адбыўся прэм’ерны паказ спэктакля «Час сэканд гэнд» паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч. У афішы жанр спэктакля вызначаны як «дакумэнтальная драма». Пастанову й сцэнічную рэдактуру ажыцьцявіў заслужаны дзяяч мастацтваў Валер Анісенка. У спэктаклі, які складаецца з пранізьлівых маналёгаў пра савецкую мінуўшчыну, задзейнічаная амаль уся трупа драмтэатру.[3].

  1. ^ Алексіевіч, С. Час сэканд-гэнд= / перакл. з рас. Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч. — Кнігарня пісьменьнікаў. — Менск: 2014.
  2. ^ "Час second-hand" Святланы Алексіевіч пераклалі на беларускую мову, tut.by, 8-01-2014
  3. ^ У маладзечанскім тэатры паставілі “Час сэканд хэнд” па кнізе Святланы Алексіевіч, Эўрарадыё,