Чарэйскае возера
Чарэйскае, Чарэя — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Лукомкі. Знаходзіцца ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці, за 26 км на паўднёвы ўсход ад места Чашнікаў. Плошча паверхні возера 3,38 км². Даўжыня 6,71 км, найбольшая шырыня 1,12 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17 м, сярэдняя складае 5,6 м. Аб’ём вады 18,96 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 17,3 км.
Возера
Чарэйскае
Чарэйскае | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
На паўднёва-заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Чарэя.
Апісаньне
рэдагавацьКатлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень і складаецца зь некалькіх плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй ад 2 да 18 мэтраў, сугліністыя. Берагавая лінія моцна зьвілістая (каэфіцыент зрэзанасьці 2,65). Берагі нізкія, пясковыя. Месцамі берагі зьліваюцца з схіламі катлавіны, абрывістыя, абразійныя, у паўднёвай частцы сплавінныя. Літаральная зона спадзістая, шырынёй да 100 м, высланая глінай, пясковымі і пяскова-глеістымі адкладамі. Глыбей дно возера глеістае. У сярэдзіне возера выспа плошчай 0,02 га.
Возера эўтрофнае, праточнае. Злучаецца пратокай з азёрамі Галаўнёй і Чамярыцай. У Чарэйскае ўпадаюць больш за 10 ручаёў і каналаў, выцякае ручай у возера Родамлю.
Прыбярэжная надводная расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 2,5 м і на адлегласьці да 50 м ад берага. Падводная расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 4 м.
Флёра і фаўна
рэдагавацьУ возеры водзяцца шчупак, лешч, гусьцяра, краснапёрка, плотка, акунь ды іншыя віды рыбаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рачэўскі А. Чарэйская возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 329.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.