Чарацянка (Гомельскі раён)
Чараця́нка[1] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Чарацянскага сельсавету. Насельніцтва 559 чал. (2004).
Чарацянка | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Чарацянскі |
Насельніцтва: | 559 (2004) |
Тэлефонны код: | +375 23(2) |
Паштовы індэкс: | 247017 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°07′38″ пн. ш. 31°16′38″ у. д. / 52.12722° пн. ш. 31.27722° у. д.Каардынаты: 52°07′38″ пн. ш. 31°16′38″ у. д. / 52.12722° пн. ш. 31.27722° у. д. |
Чарацянка на мапе Беларусі Чарацянка |
Знаходзіцца за 53 км на паўднёвы ўсход ад Гомелю і за 7 км ад чыгуначнай станцыі Краўцоўка на лініі Гомель — Чарнігаў, каля аўтадарогі Церахоўка — Маркавічы.
Гісторыя
рэдагавацьАрхеолягі за 2 км на поўдзень ва ўрочышчы Машкі выявілі гарадзішча, а таксама 2-е гарадзішча зь мясцовай назвай Гарадзец за 0,8—1 км на поўдзень ад вёскі, што служыць довадам засяленьня гэтых месцаў з даўніх часоў.
Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX ст. як вёска ў валоданьні Солтанаў. У 1848 року збудаваная драўляная царква. З 1865 року дзейнічала народная вучэльня (у 1889 року вучылася 57 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак). У 1868 року замест старой драўлянай, пабудаваная цагляная Ўсьпенская царква. У 1897 року ў вёсцы былі хлебазапасная крама, крама. У 1909 року ў Маркавіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. У 1912 року створана спажывецкае таварыства.
З 8 сьнежня 1926 року цэнтар Чарацянскага сельсавету Насовіцкага, з 4 жніўня 1927 року Церахоўскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 року), з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці. У 1930 року ў вёсцы працавалі, вятрак, гамарня, ваўначоска.
З 1959 року цэнтар гаспадаркі «За Радзіму».
Насельніцтва
рэдагаваць- 1882 — 87 двароў, 436 жыхароў.
- 1897 — 114 двароў, 614 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 — 703 жыхары.
- 1959 — 438 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 — 193 двары, 559 жыхароў.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Чарацянцы знаходзяцца 9-рочная школа, дом культуры, бібліятэка, кравецкая майстэрня, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, сталоўка, кавярня, 2 крамы, лазьня. У 1987 року збудавана новы, цагляны будынак школы.
Забудова
рэдагавацьУ вёсцы 193 жылыя хаты (2004). Плянаваньне складаецца з доўгай, са скіраванасьцю з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, вуліцы і паралельных ёй на 2-х кароткіх вуліцаў. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У 1987 року збудаваныя 50 цагляных дамоў, у якія былі пераселеныя жыхары з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.
Вуліцы
рэдагаваць- 70 гадоў Кастрычніка
- Інтэрнацыянальная
- Лясная
- Менская
- Перамогі
- Працоўная
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.