Чамы (альбанцы)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Чамы.
Чамы (па-альбанску: Çamë) — група альбанцаў з паўночнага захаду Грэцыі. Размаўляюць на асобным дыялекце альбанскай мовы. Рэгіён, населены імі, завецца Чамёрыя. У перапісах насельніцтва Грэцыі чамы не вылучаюцца як асобная група насельніцтва, а пералічваюцца разам зь іншымі альбанцамі. Меркаваная колькасьць у Грэцыі — каля 40 000 чалавек. У выніку дэпартацыі і эміграцыі чамы таксама апынуліся ў Альбаніі, Турэччыне, ЗША.
Чамы | |
Агульная колькасьць | каля 40000 |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | Альбанія, Грэцыя |
Мовы | альбанская мова |
Рэлігіі | Іслам |
Блізкія этнасы | іншыя альбанцы |
Да сярэдзіны XX ст. чамы кампактна насялялі ўзьбярэжжа Іянічнага мора і ракі Ціаміс. У адрозьненьне ад іншых навакольных жыхароў яны вызнавалі іслам. У XIX ст. чамы аказвалі супраціў грэцкаму нацыянальнаму руху ў Эпіры. Аднак у 1912 годзе Чамёрыя была далучана да Грэцыі.
Грэцкі ўрад праводзіў палітыку асыміляцыі мясцовага насельніцтва — зьмяніў назвы альбанскіх населеных пунктаў на грэцскія, перадаў значную частку зямель перасяленцам-грэкам з Турэччыны, пазбаўляў грамадзянскіх правоў тых, хто не пісаў на грэцкай мове. Падчас акупацыі Грэцыі Італіяй і нацысцкай Нямеччынай ў 1941 — 1944 гг. частка чамаў супрацоўнічала з акупацыйнымі ўладамі, аднак былі і тыя, хто аказваў ім супраціў, удзельнічаў у партызанскім руху.
У 1944 — 1945 гг. адбылася гвалтоўная дэпартацыя большасьці чамаў-мусульман з Грэцыі ў Альбанію. У 1952 годзе ўрад Грэцыі пастанавіў канфіскаваць маёмасьць дэпартаваных і канчаткова пазбавіць іх грэцкага грамадзянства.
У 1991 годзе ўзьнік рух чамаў за аднаўленьне сваіх правоў і гістарычнай справядлівасьці. Арганізацыі чамаў дзейнічаюць на тэрыторыі Альбаніі, ЗША, Бэльгіі.