Возьнік (сузор’е)
Возьнік (па-лацінску: Auriga, Aur) — адно з 48 сузор’яў, пералічаных у II стагодзьдзі Пталемэем і адно з 88 сучасных сузор’яў. Знаходзіцца ў паўночнай частцы нябеснага экватарыяльнага поясу. У паўночным паўшар’і за сузор’ем Возьніка, як і за іншымі пяцю сузор’ямі з астэрзму Паўночнае кола, лепш за ўсё назіраць зімовымі вечарамі. З-за свайго становішча Возьнік можна назіраць цалкам толькі паўночней за 34° пд. ш., далей на поўдзень ён або бачны часткова, або зусім ляжыць ніжэй за гарызонт. Возьнік — вялікае сузор’е, займаючы на небе 657 кв. градусаў, ён складае палову Гідры, найбуйнейшага сузор’я.
Возьнік | |
Лацінская назва | Auriga |
---|---|
· у родным склоне | Aurigae |
· скарот | Aur |
Простае ўзьняцьцё | 6г |
Схіленьне | +40° |
Квадрант | NQ1 |
Плошча | 657 кв. гр. (21-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 65 |
Зорак з плянэтамі | 7 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 4 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 2 |
Найярчэйшая зорка | Капэля (α Aur) (0,08m) |
Найбліжэйшая зорка | QY Aur (20,74 сьв. г., 6,36 пк) |
Аб’екты Мэсье | 3 |
Мэтэорныя патокі | |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −40°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу канца лютага — пачатку сакавіка. |
Капэля, α Возьніка і яго найярчэйшая зорка — незвычайная кратная зорная сыстэма, параўноўваючы зь іншымі яскравымі зоркамі неба. β Возьніка — таксама цікавая для назіраньня зьменная зорка. Эпсылён Возьніка — зацьменна-падвойная зорка з надзвычай доўгім пэрыядам зьмены бляску — цяпер зьяўляецца аб’ектам пільнага дасьледваньня. З прычыны знаходжаньня ў зімнім Млечным Шляху Возьнік увабраў у сябе шмат яскравых расьсеяных скупнасьцяў, у тым ліку M36, M37 і M38, якія зьяўляюцца папулярнымі аб’ектамі назіраньня ў аматарскай астраноміі. У сузор’і таксама знаходзіцца вельмі адметная туманнасьць Палымяная зорка, якая адносіцца да зьменнай зоркі AE Возьніка.
Міталягічна сузор’е асацыявалася з рознымі возьнікамі, як то ў грэкаў з Эрыхтоніюсам Атэнскім або Міртылам. У кітайскай міталёгіі зоркі Возьніка адносілі да розных сузоряў, у тым ліку нябеснымі калёсамі імпэратара, сузор’ем, складзеным зь яскравых зорак сучаснага сузор’я.
У Возьніку адбываюцца некалькі мэтэорных патокаў: Аўрыгіды, Дзэта-Аўрыгіды, Дэльта-Аўрыгіды і гіпатэтычныя Ёта-Аўрыгіды.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВозьнік (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў