Цэрквы міру
Цэ́рквы мі́ру (па-польску: Kościoły Pokoju, па-нямецку: Friedenskirche) ў Сьвідніцы і Явары (Ніжнесылескае ваяводзтва Польшчы) — найвялікшыя драўляныя сакральныя будынкі ў Эўропе. У 2001 року былі занесеныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Цэркві міру ў Явары і Сьвідніцы | |
---|---|
Churches of Peace in Jawor and Świdnica* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Царква міру ў Явары | |
Краіна | Польшча |
Тып | культурны |
Крытэры | iii, iv, vi |
Спасылка | 1054 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Каардынаты | Каардынаты: 51°03′14″ пн. ш. 16°11′46″ у. д. / 51.054° пн. ш. 16.196° у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 2001 (25 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Мінуўшчына
рэдагавацьЦэрквы паўсталі ў II палове XVII стагодзьдзя ў выніку Вэстфальскага замірэньня, якое скончыла Трыццацігадовую вайну (1618—1648). Пад ціскам пратэстанцкай Швэцыі каталіцкі імпэратар Фэрдынанд III Габсбург надаў сылескім лютэранам права на пабудову трох сьвятыняў на тэрыторыі, падпарадкаванай непасрэдна яму.
Згода імпэратара на пабудову цэркваў міру мела дадатковыя абмежаваньні:
- будоўлі мелі быць збудаваныя толькі зь недаўгавечных матэрыялаў (драўніна, салома, гліна, пясок)
- цэрквы маглі быць пабудаваныя толькі па-за межамі места, аднак не далей за адлегласьць гарматнага стрэлу ад муроў
- не маглі мець вежаў, званоў, ані традыцыйнага выгляду храма
- мусілі быць збудаваныя цягам аднаго року
- мусілі быць збудаваныя за кошт пратэстантаў
- пры іх не маглі паўстаць парафіяльныя школы
Цэрквы былі збудаваныя ў Глогаве, Сьвідніцы і Явары. Нягледзячы на абмежаваньні, яны сталі найбольшымі драўлянымі каркаснымі сакральнымі пабудовамі Эўропы дзякуючы перадавым канструктыўным і архітэктурным асаблівасьцям.
Да цяперашняга часу захаваліся дзьве зь іх. Царква міру ў Сьвідніцы займае плошчу 1180 м² і зьмяшчае 6000 вернікаў, а царква ў Явары — 1090 м² і 7500 вернікаў (3000 сядзячых месцаў). Храм у Глогаве згарэў у пажары пасьля ўдару маланкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦэрквы міру — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Царква міру ў Сьвідніцы (пол.) (анг.) (ням.)
- Царква міру ў Явары (пол.)
- Царква міру ў Глогаве (пол.)