Цэнтральны банк Турэцкай Рэспублікі

Каардынаты: 39°26′51″ пн. ш. 32°51′8″ у. д. / 39.4475° пн. ш. 32.85222° у. д. / 39.4475; 32.85222

Цэнтральны банк Турэцкай Рэспублікі (па-турэцку: Türkiye Cumhuriyet Merkez Bankası) — цэнтральны банк Турэччыны.

Цэнтральны банк Турэцкай Рэспублікі
па-турэцку: Türkiye Cumhuriyet Merkez Bankası

Штаб-кватэра ў Анкарэ
Дата ўтварэньня 3 кастрычніка 1931 (93 гады таму)
Тып банк
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта падтрымка эканамічнага разьвіцьця краіны
Штаб-кватэра Анкара, Турэччына
Афіцыйныя мовы турэцкая
Сайт www.tcmb.gov.tr/

Гісторыя

рэдагаваць

У 1840 годзе распачаты выпуск банкнот казначэйства — першых турэцкіх банкнот. Банкноты казначэйства выпускаліся да 1862 году.

У 1847 годзе створаны першы турэцкі банк — Банк Дэсраадэт. У 1856 годзе створаны англа-францускі Атаманскі банк, які выконваў функцыі цэнтральнага банку. У 1863 годзе створаны Дзяржаўны Імпэрскі Атаманскі банк, якому былі перададзены функцыі цэнтральнага банку і права выпуску банкнот.

У пэрыяд Першай сусьветнай вайны манаполія банка на выпуск банкнот была прыпыненая, у 1915 годзе пачаты выпуск банкнот ўраду.

30 сьнежня 1925 году пачаты выпуск банкнот Вялікага Нацыянальнага сходу Турэччыны. 11 чэрвеня 1930 году прынятая пастанова Вялікага Нацыянальнага сходу аб стварэньні цэнтральнага банку. 3 кастрычніка 1931 году заснаваны Цэнтральны банк Турэцкай Рэспублікі, які пачаў апэрацыі 1 студзеня 1932 году[1].

Сучаснасьць

рэдагаваць

Цяперашнія паўнамоцтвы і абавязкі цэнтральнага банку вызначаюцца адмысловым законам, прынятым 14 студзеня 1970 году. Згодна з законам, асноўнай мэтай банка зьяўляецца падтрымка эканамічнага разьвіцьця краіны. Для выкананьня гэтай мэты Банк надзелены паўнамоцтвамі па рэгуляваньні валютнага рынку і абароне сумесна з урадам канвэртавальнасьці турэцкай валюты — ліры.

У другой палове 1980 гадоў Банк пачаў апэрацыі на міжбанкаўскім валютным рынку.

Асноўнымі абавязкамі Цэнтрабанка Турцыі зьяўляюцца:

  • правядзеньне апеэрацый на адкрытым рынку;
  • абарона кошту турэцкай ліры;
  • ўсталяваньне палітыкі абменнага курсу;
  • вызначэньне рэзэрвовых патрабаваньняў;
  • кіраваньне золата-валютным рэзэрвам краіны;
  • рэгуляваньне грашовага звароту турэцкай ліры;
  • забесьпячэньне стабільнасьці ў фінансавай сыстэме і кантролю над фінансавым рынкам.

Уласнасьць

рэдагаваць

Уласнасьць цэнтральнага банку Турэцкай Рэспублікі падзелена на 4 пакета акцый. Пакет А належыць выключна турэцкаму казначэйству. Пакеты B і C выдзяляюцца Нацыянальным банкам, якія дзейнічаюць у Турцыі, банкамі, адрознымі ад нацыянальных банкаў і прывілеяваным кампаніям. Акцыі пакету D налеажат камэрцыйным установам Турэччыны, рэальным і юрыдычным асобам турэцкай нацыянальнасьці.

  1. ^ Бутаков Д. Д., Золотаренко Е. Д., Рыбалко Г. П. Валюты стран мира: Справочник / Под ред. С. М. Борисова, Г. П. Рыбалко, О. В. Можайскова. — 5-е изд., перераб. и доп. — М.: Финансы и статистика, 1987. — 383 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць