Цэнтральная Македонія

Цэнтра́льная Македо́нія (па-грэцку: :Περιφέρεια Κεντρικής Μακεδονίας) — пэрыфэрыя ў паўночнай частцы рэспублікі Грэцыя.

Цэнтральная Македонія
па-грэцку: Περιφέρεια Κεντρικής Μακεδονίας
Агульныя зьвесткі
Краіна Грэцыя
Статус пэрыфэрыя Грэцыі[d]
Уваходзіць у Македонія
Адміністрацыйны цэнтар Салёнікі
Кіраўнік Apostolos Tzitzikostas[d]
Насельніцтва (2011) 1 880 058 чал
Шчыльнасьць 99,95 чал./км² чал./км²
Плошча 18 810,523 км² км²
Месцазнаходжаньне Цэнтральнай Македоніі
Цэнтральная Македонія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 GR-B
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Займае цэнтральную частку грэцкай Македоніі.

Створана ў 1987 годзе згодна з Законам 1622/86 аб мясцовым самакіраваньні. Адміністрацыйна ўключае номы Халкідыкі, Салёнікі, Пела, Піерыя, Іматыя, Кілкіс і Серэ. Колькасьць насельніцтва 1 881 869 чалавек (2011). Адміністрацыйны цэнтар — горад Салёнікі.

Геаграфія рэдагаваць

Зьяўляецца часткай паўночнай і самай вялікай па плошчы гістарычнай вобласьці Македонія. Мяжуе з Паўночнай Рэспублікай Македоніяй і Баўгарыяй на поўначы, пэрыфэрыяй Усходняя Македонія і Тракія на ўсходзе, пэрыфэрыяй Тэсалія на паўднёвым захадзе і пэрыфэрыяй Заходняя Македонія на захадзе. На поўдні абмываецца залівамі Тэрмаікос, Касандра (заліў), Айона-Арос і Арфанос (Стрыманікос).

Найбуйнейшыя гарады — Салёнікі, Катэрыні, Верыя і Яніца.

У Цэнтральнай Македоніі знаходзіцца самая вялікая па плошчы раўніна Грэцыі.

Самыя высокія горы — Алімп (2917 м), Ворас (2524 м), Піерыя (2190 м), Верміён (2052 м) і Атон (2030 м).

Найбуйнейшыя рэкі — Альякмон, Аксьёс (Вардар), Лудзіяс і Галікос, якія ўсё ўпадаюць у бухту Тэсалёнікі ў заліве Тэрмаікос. Тут знаходзяцца Дойранскае возера і возера Волві, Каранія і Керкіні.

Адміністрацыйны падзел рэдагаваць

Пэрыфэрыя з 2011 году па праграме «Калікратыс»[1] падзяляцца на 7 пэрыфэрыйных адзінак:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ // Εφημερισ τησ κυβερνησεωσ. — 2010. — 11 Αυγούστου. — Σ. 17372.