Дойранскае возера
Дойранскае возера (таксама возера Дойран) — возера тэктанічнага паходжаньня плошчай 43,1 км² на граніцы Паўночнай Македоніі (27,3 км²) (абшчына Дойран) і Грэцыі (15,8 км²) (ном Кілкіс). На паўночным беразе возера знаходзіцца горны масіў Беласіца.
Возера круглявай формы, максымальная глыбіня 10 м, даўжыня з поўдня на поўнач — 8,9 км і 7,1 км у шырыню. Гэта трэцяе па велічыні возера ў Македоніі пасьля Ахрыдзкага возера і возера Прэспа. Возера ўтварылася ў чацьвярцічны пэрыяд і мае тэктоніка-вулканічнае паходжаньне.