Тэсалія

гістарычная вобласьць Грэцыі

Тэсалія (па-грэцку: Θεσσαλία) — гістарычны рэгіён на паўночным усходзе Элады на ўзьбярэжжы Эгейскага мора. Існуе пэрыфэрыя з такой жа назвай, якая зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай Грэцыі.

Тэсалія
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус рэгіён і гістарычная вобласьць[d]
Насельніцтва
  • 722 065 чал. (2018)
Плошча
  • 14 036,64 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 95 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2, UTC+03:00
Код ISO 3166-2 GR-E
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Горны хрыбет Пінд, які цягнецца з поўначы на поўдзень разьмяжоўвае Паўночную Грэцыю на ўсходнюю і заходнюю часткі. Тэсалія займае найбольш буйныя і ўрадлівыя даліны ўсходняй часткі, разьмешчаныя ўздоўж ракі Пэнэй і яе прытокаў. На Захад ад Тэсаліі за гарамі Пінд разьмешчаны Эпір, які ў старажытнасьці ўжо ня быў грэцкай вобласьцю, але быў моцна падзьвержаны грэцкаму ўплыву, на яго тэрыторыі былі грэцкія калёніі і вядомае сьвяцілішча ў Дадоне. З поўначы натуральнай граніцай Тэсаліі служыць гара Алімп, якую старажытныя грэкі лічылі прыстанкам багоў. Паўночней за Тэсалію, за Алімпам, — тэрыторыя, якая ў старажытнасьці не была грэцкай — Македонія. З поўдня Тэсалія абмежавана гарамі Офрыя, за якімі разьмешчана мноства земляў Цэнтральнае Грэцыі. З усходу Тэсалія амываецца водамі Эгейскага мора і яго заліваў, але выхады да мора абмежаваныя гарамі Алімп і Оса на поўначы і Пэліён на поўдні.

Разьмяшчэньне Тэсаліі на марскіх шляхох далёка ня самае выгоднае і яе жыхары не адрозьніваліся мараплаўствам. Землі Тэсаліі адны зь лепшых у Грэцыі для заняткаў земляробствам і жывёлагадоўляй. Па свайму месцазнаходжаньню Тэсалія — крайні Фарпост Грэцыі з боку эўрапейскага кантынэнту і галоўная дарога для рознага кшталту ўварваньняў. У склад Тэсаліі ўваходзілі вобласьці: Гестыятыда, Пэлясгія, Фэсаліятыда, Фтыятыда. У асобныя моманты гісторыі да яе адносіліся і сумежныя вобласьці: Магнэсія — на паўднёвым усходзе, Далёпія — на паўднёвым захадзе, Эта і Мэліда на поўдні.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць