Цэнтар-Валь дэ Люар
Цэнтар-Валь дэ Люар (па-француску: Centre-Val de Loire, [sɑ̃tʁ val də lwaʁ]) — рэгіён у цэнтры Францыі. Да 17 студзеня 2015 меў назву Цэнтар[2]. Мяжуе на паўночы зь Іль-дэ-Франс, на захадзе — з Нармандыяй (да 1 студзеня 2016 — зь Верхняй Нармандыяй і Ніжняй Нармандыяй) і Пэі-дэ-ля-Люар, на поўдні — з Аквітаніяй — Лімузэнам — Пуату-Шарант (да 1 студзеня 2016 — з Пуату-Шарант і Лімузэнам) і з Авэрньню — Ронай-Альпамі (да 1 студзеня 2016 — з Авэрньню), на ўсходзе — з Бургундыяй — Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 — з Бургундыяй). Плошча 39 151 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 2 563 586 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 6 дэпартамэнтаў: Шэр, Эр і Люар, Эндр, Эндр і Люара, Люар і Шэр і Люарэ. Адміністрацыйны цэнтар — Арлеан (114 375 жыхароў), аднак найбуйнейшым горадам зьяўляецца Тур (134 803 жыхары). У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016, Цэнтар-Валь дэ Люар не закранула, і межы рэгіёну засталіся бязь зьменаў.
Цэнтар-Валь дэ Люар | |
Centre-Val de Loire | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Францыя |
Статус | рэгіён |
Уваходзіць у | зона абароны Захад[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Арлеан |
Улучае | Дэпартамэнты: Шэр (18) Эр і Люар (28) Эндр (36) Эндр і Люара (37) Люар і Шэр (41) Люарэ (45) 20 акругаў 96 кантонаў 1 842 камуны |
Найбуйнейшыя гарады | Тур, Арлеан |
Дата ўтварэньня | 4 чэрвеня 1960[1] |
Прэзыдэнт савету | Франсуа Бано |
Мовы ва ўжытку | француская |
Насельніцтва (2012) | 2 563 586 (12-е месца) |
Шчыльнасьць | 65 чал./км² |
Плошча | 39 151 км² (7-е месца) |
Месцазнаходжаньне Цэнтру-Валь дэ Люару | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Код ISO 3166-2 | FR-CVL |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦэнтар-Валь дэ Люар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў