Цьвёрдая форма
Цьвёрдая фо́рма — верш, для якога строга вызначаюцца колькасьць радкоў і спосаб іх рыфмоўкі, а таксама часам правілы паўтарэньня асобных радкоў альбо іх частак.
У Эўропе цьвёрдыя формы зьяўляюцца пад час эпохі Адраджэньня. У гэты пэрыяд утварыліся санэт, рандэль, рандо, трыялет, сэкстына. Таксама распаўсюджаныя яны і на Ўсходзе. Да іх далучаюцца пэрсыдзкія рубаі, японскія хайку, танка і рэнга. Ствараюцца цьвёрдыя формы і ў Новы Час. Так у XIX стагодьдзі ангельскім пісьменьнікам Эдвардам Лірам была ўведзеная новая цьвёрдая форма — лімэрык.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |