Хайку

японская форма кароткіх паэтычных твораў

Ха́йку, хо́ку — манастрафічны трохрадковы верш у японскай паэзіі. Як і танка, хоку належыць да асноўных відаў японскага верша. Структурна хоку выдзеліўся з танкі і зьяўляецца яе скарочанай формай. У хоку адсутнічае рыфма, але строга захоўваецца пэўная колькасьць складоў у вершарадах: у першым і трэцім — пяць, у другім — сем. Надзвычайная сьцісласьць хоку прадвызначыла ёмістасьць зьместу, вобразную ляканічнасьць і дакладнасьць паэтычнага выказваньня. Найбольш славуты майстар хоку ў японскай паэзіі — сярэдневяковы паэт-клясык Мацуа Басё (XVII ст.).

Літаратура

рэдагаваць