Сэксты́на (па-італьянску: sex — шэсьць) — від шасьцірадковага верша, а таксама страфа з чатырохрадкоўя зь перакрыжаванай рыфмоўкай і двухрадкоўя з сумежнай рыфмоўкай (аБаБвв). Падчас чатыры першыя радкі страфы могуць мець апаясную рыфмоўку (аББавв). Здараецца, двухрадкоўе стаіць у пачатку сэкстыны (ААбВбВ). Сустракаецца сэкстына і на дзьве рыфмы: аБаБаБ (дарэчы, некаторыя літаратуразнаўцы сэкстынай лічаць толькі гэты від шасьцірадкоўя). Пішацца звычайна пяцістопным або шасьцістопным ямбам, аднак ужываюцца і іншыя памеры.

Літаратура

рэдагаваць