Цыкляалькены[1] (або цыкляалефіны) — вуглевадароды, якія ўтрымліваюць бэнзольнае кальцо, але не зьяўляюцца араматычнымі злучэньнямі. Цыкляалькены маюць двайную сувязь паміж атамамі вугляцу. Некаторыя цыкляалькены, кшталту цыклябутэн альбо цыкляпэнтэн, выкарыстоўваюць у якасьці манамераў для атрыманьня палімэрных ланцугоў. Для рэчываў гэтай клясы ўласьціва геамэтрычная ізамэрыя. Першыя чальцы гамалягічнага шэрагу амаль што заўжды зьяўляюцца цыс-ізамэрамі, таму прыстаўка цыс- у іхнай назьве звычайна апускаецца. Калі ланцуг мае звыш 8 атамаў вугляцу, то паяўляюцца транс-ізамэры.

Фізычныя ўласьцівасьці

рэдагаваць

Нізшыя цыкляалькены (цыкляпрапэн і цыклябутэн) — газы, астатнія цыкляалькены — вадкасьці, якія не рашчыняюцца ў вадзе, але добра рашчыняюцца ў арганічных рашчынах, як вуглевадароды, сьпірты, этэры ды эстэры.

Хімічныя ўласьцьвасьці

рэдагаваць

Цыклябутэн пры нагрэве да 180 °С ізамэрызуецца ў 1,3-бутадыен. Цыкляалькены ўступаюць у рэакцыі гідраваньня, далучаюць галягены, акісьляюцца надквасамі з утварэньнем адпаведных цыкляальканаў.