Цыганка (баляда)
«Цыганка» — баляда Тамаша Зана, напісаная ў 1820 годзе і заснаваная на беларускім народным паданьні.
Цыганка | |
Жанр: | баляда |
---|---|
Аўтар: | Тамаш Зан |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1820 |
Сюжэт
рэдагавацьДзяўчына-сірата плача і сумуе па каханаму Ясю, якога ўланы забралі на вайну. Не дачакаўшчыся вяртаньня, яна шукае пацехі ў варажбе цыганкі, якая прадракае, што ён абавязкова вернецца. Тым часам уланы вяртаюцца з вайны і нясуць у труне цела забітага Яся, а дзяўчына, ня маючы моцы перажыць сьмерць каханага памірае.
Баляда мае патрыятычную ідэю, Аўтар сьцьвярджае, што сьмерць хлопца не была дарэмнай, бо ён аддаў жыцьцё за волю роднага краю. Твор завяршае канцоўка: «лепей сьмерць, чым няволя».
Фальклёрны матэрыял
рэдагавацьЯк адзначае Станіслаў Станкевіч, баляда зьяўляецца вяршыняю намаганьняў паэта ў галіне выкарыстаньня народага элемэнту[1].Тамаш Зан заснаваў зьмест твора на шырока распаўсюджанай у Беларусі народнай песьні[2][3][4][5][6], у якой гаворыцца пра тое, як жонка альбо сястра (радзей каханка) марна сумуе ды чакае вяртаньня з вайны свайго мілага. Урэшце, доўгачаканы вяртаецца, але нежывы.
Сцэна чараў цыганкі таксама заснаваная на народных таемствах. Цыганка ўбівае яйка ў ваду і паказвае дзяўчыне прывід каханага, які вяртаецца з вайны. Падобны спосаб чараў практыкавалі на Наваградчыне:
Цыганка наліе поўную шклянку вады і ўкіне туды два яйкі, і там ёй у вадзе пакажыцца той, каго яна хоча бачыць[1] | ||
Моўныя адметы
рэдагавацьНароднасьць баляды дасягае найбольшага выяўленьня ў стылі і мове, выкарыстоўваючы простыя выразы і звароты, зачэрпнутыя з народнае песьні. Пісьменьнік і публіцыст Мар’ян Гавалевіч заўважыў, што:
Яна робіць уражаньне, нібыта яе, расказаную ці прасьпяваную пры кудзелі, без усялякіх прэтэнзій на цудоўную форму і друк, наўпрост занатавалі на вячорках з вуснаў вясковае дзяўчыны[7] | ||
Як адзначае Станіслаў Станкевіч, у балядзе шмат такіх параўнаньняў, як «малако з крывёй твой твар», «лён, не валасы, у касе», якія ахвотна выкарыстоўвае народная песьня. У народным стылі зьвяртаецца цыганка да дзяўчыны, называючы яе «мая лілея!», «галубка!», «зязюлька!», а таксама сяміскладовы верш баляды блізкі да народай песьні[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Станкевіч, С. Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 26. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
- ^ Романов Е. Материалы по этнографии Гродненской губернии / Ред. Е. Романов ; Управление Виленского учебного округа.. — Вильно: Издание Управления Виленского учебного округа, 1911. — Т. 1. — С. 102. — 238 с.
- ^ Романов Е. Сборник памятников народного творчества Северо-Западного края. — Вильно: 1866 Т. 1. — С. 170.
- ^ Добровольский В.Н. Смоленский этнографический сборник. — Москва: 1903 Т. IV. — С. 137, 145.
- ^ Довнар-Запольский М. Песни пинчуков. — Киев: 1895. — С. 52, 99.
- ^ Булгаковский Д. Пинчуки. — Этнографический сборник. — 1890. — С. 137, 145.
- ^ Gawalewicz M. Poeta promienisty. Z Filareckiej twórczości T. Zana // Kraj. — 1900. — № 41. — С. 543.
Літаратура
рэдагаваць- Цьвірка, К. Вечны выгнаннік і пілігрым. Жыццё і творчасць Тамаша Зана. — 1994. — № 2. — С. 17—24.
- Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цьвіркі,. — Мн.: 1998. — С. 197. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).