Цна (басэйн Нёмана)
рака ў Беларусі
Рака | |
Цна | |
Выток | каля в. Рашаткі |
Вусьце | Вуша |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 21 км |
Плошча басэйну | 130 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Цна — рака ў Маладэчанскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Вушы (басэйн Нёману). Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Пачынаецца каля вёскі Рашаткі Маладэчанскага раёну, упадае ў Вушу вышэй за вусьце ракі Нявежы, за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Турэц-Баяры Маладэчанскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 387
ЛітаратураРэдагаваць
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 387