Аляксей Трасьцінецкі
Аляксей Трасьцінецкі (2 сакавіка 1986, Менск) — беларускі баскетбаліст. Гуляе на пазыцыі лёгкага форварда. Абараняў колеры зборнай Беларусі па баскетболе. Чатыры разы браў удзел у «матчы зорак Беларусі», двойчы ўшаноўваўся ў іх званьня Найкаштоўнейшага гульца[1].
Аляксей Трасьцінецкі | ||
Рост: | 200 см | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 2 сакавіка 1986 (38 гадоў) | |
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Горадня-93 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2002—2004 | РШВСМ[d] | |
2004—2008 | Віталюр-РДВАР | |
2008—2014 | Цмокі-Менск | |
2014—2016 | Разань[d] | |
2016—2023 | Цмокі-Менск | |
2023— | Горадня-93 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВыхаванец менскай школы баскетболу. Першы трэнер — Міхаіл Фэйман.
Выступаў за беларускія баскетбольныя клюбы зь Менску РШВСМ, «Віталюр», «Менск-2006»/«Цмокі-Менск». У 2014 годзе падпісаў кантракт з расейскім клюбам «Разань»[2][3], дзе адыграў два сэзоны. У 2016 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Менск»[4]. У 2023 годзе далучыўся да клюбу «Горадня-93».
Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (U-18) у 2003—2004 гады ды моладзевую зборную Беларусі (U-20) у 2005—2006 гады. З 2008 году — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Сям’я
рэдагавацьЖонка — Ірына. Сын — Раман (2009 г.н.)
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі:
- 2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014,
- 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі:
- 2024
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі:
- 2004
- Уладальнік Кубка Беларусі:
- 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2016, 2017, 2018
- 2019, 2020, 2021, 2022