Аляксандар Семянюк
Аляксандар Семянюк (нар. 14 верасьня 1993, Гомель) — беларускі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі і расейскі клюб «Дынама Ўладзівасток». Амплюа — цэнтравы.
Аляксандар Семянюк | ||
![]() | ||
«Дынама Ўладзівасток» — №15 | ||
Цэнтравы | ||
Рост: | 208 см | |
Грамадзянства: | Беларусь | |
Дата нараджэньня: | 14 верасьня 1993 (30 гадоў) Гомель, Беларусь | |
Клюбная кар’ера | ||
|
Жыцьцяпіс рэдагаваць
Пачынаў кар’еру ў клюбе «Віталюр-РДВАР» у 2009 г. і выступаў за яго да расфармаваньня ў 2011 г. Гуляў за юнацкую (U-16), юніёрскую (U-18) і моладзевую (U-20) зборную Беларусі.
Сэзон 2011/2012 распачаў ў клюбе «Менск-2006» (цяпер — «Цмокі-Менск»), стаў уладальнікам Кубку Беларусі, выступаў ў Адзінай лізе ВТБ. У лютым 2012 г. пераведзены ў фарм-клюб «Менск-2006-2» (цяпер — «Цмокі-Менск-2»).[1], стаў зь ім бронзавым прызэрам Чэмпіянату Беларусі. Па выніках сэзону 2012/2013 прызнаны лепшым маладым гульцом Чэмпіянату Беларусі.[2]
Сэзон 2013/2014 провёў у Горадні, выступаў за клюбы «Прынёманьне» (да сьнежня 2013 г.)[3] і «Гародня-93», стаў срэбраным прызэрам Чэмпіянату Беларусі.
У 2014 г. вярнуўся ў «Цмокі-Менск»[4], шэсьць разоў выйграваў з клюбам Чэмпіянат Беларусі і Кубак Беларусі.
Дасягненьні рэдагаваць
- Гулец нацыянальнай каманды Беларусі з 2014 году.
- Чэмпіён Беларусі ў сэзонах 2014/15, 2015/16, 2016/17, 2017/2018, 2018/2019
- Срэбраны прызэр Чэмпіянату Беларусі 2013/14.
- Бронзавы прызэр Чэмпіянату Беларусі 2011/12.
- Уладальнік Кубку Беларусі сэзонаў 2011, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019.