Дзьмітры Паляшчук
Дзьмітры Паляшчук (нар. 21 траўня 1985 г., г. Менск) — беларускі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі і беларускі клюб «Цмокі-Менск». Амплюа — цяжкі форвард.
Дзьмітры Паляшчук | ||
«Цмокі-Менск» — №44 | ||
Цяжкі форвард | ||
Рост: | 199 см | |
Грамадзянства: | Беларусь | |
Дата нараджэньня: | 21 траўня 1985 (38 гадоў) Менск, Беларусь | |
Клюбная кар’ера | ||
| ||
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Мэдалі | ||
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
Першым клюбам у прафэсійнай кар’еры быў сталічны РДВАР, у якім форвард выступаў з 2002-га па 2004-ы. У 2004-м зьехаў у Аўстрыю, дзе далучыўся да "Аркадыі" і гуляў там на працягу шасьці гадоў. Потым форвард гуляў у "Гародня-93", расейскім "Алтайбаскеце" і ўкраінскім "Палітэхніку". Сэзон 2015/16 Паляшчук пачынаў у складзе "Цмокі-Менск", аднак пакінуў каманду. Пасьля клюбам форварда зборнай Беларусі было сталічнае БДЭУ. У 2017 годзе падпісаў кантракт зь менскімі Цмокамі [1].
Упершыню быў выкліканы ў склад моладзевай зборнай Беларусі ў 17 гадоў, а ў 2005-м дэбютаваў у асноўнай мужчынскай нацыянальнай камандзе.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Цяжкі форвард стаў яшчэ адным новым баскетбалістам у складзе асноўнай каманды! Афіцыйны сайт БК «Цмокі-Менск»