Цеханавецкія гербу Дубрава

Цеханавецкія (Ціханавецкія; па-польску: Ciechanowieccy) — беларускі шляхецкі і магнацкі род гербу Дубрава(pl). Адна з галін атрымала графскі тытул[1][2]

Цеханавецкія (Ціханавецкія)
Герб Дубрава Ціханавецкіх
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Тытулы: шляхта, графы
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя

Гісторыя роду рэдагаваць

 
Палац Цеханавецкіх у в. Масальшчына (не захаваўся), Магілёўскі раён. Малюнак Напалеона Орды (1877 г.). Палац пабудаваны ў першай пал. XIX ст.

Цеханавецкія (Ціханавецкія) — магнацкі род гербу Дубрава XVI ст. былі ўладарамі Бачэйкава (вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці), якое зрабілася цэнтрам іх вялікай латыфундыі на ўсходзе Лепельскага павету. З XVIII ст. бачэйкаўская галіна роду атрымала графскі тытул.[1]

З 1784 году па 1864 Цеханавецкія валодалі маёнткам Дрыбін у Чавускім павеце Магілёўскай губэрні. У XIX — першай палове XX ст. таксама валодалі маёнткам Масальшчына (паблізу ад в. Вендараж) у Магілёўскім павеце, і іншымі землямі.

Апошні прадстаўнік роду, граф Анджэй Станіслаў Цеханавецкі (нарадзіўся ў 1924 г.) — ганаровы старшыня Згуртаваньня беларускай шляхты (жыве ў Лёндане).

Вядомыя прадстаўнікі роду рэдагаваць

  • Нікадзім Ціханавецкі (пам. 1549) — стольнік Вялікага Княства Літоўскага, староста крэўскі і мельніцкі. Пасьля шлюбу з княгіняй Юліянай Мсьціслаўскай Бачэйкава ад Мсьціслаўскіх на доўгі час, да 1917 г., перайшло ва ўласнасьць рода Ціханавецкіх. .[3]
  • Альбрэхт Цеханавецкі(pl) (пам. 1655) — ваявода менскі.
  • Мікола Цеханавецкі(pl) (пам. 1672) — ваявода мсьціслаўскі з 1659.
  • Кшыштаф Цеханавецкі(pl) (пам. 1675) — вялікі абозны літоўскі, ваенны і палітык.
  • Міхал Цеханавецкі(pl) (пам. 1769) — маршалак мсьціслаўскі барскай канфэдэрацыі, харунжы і стольнік мсьціслаўскі, стараста дамаскі, харунжы пяцігорскі, кавалер малтанскі.
  • Юзаф Ціханавецкі (пам. 1801) — генэрал-маёр літоўскага войска, ад’ютант яго каралеўскай вялікасьці, кавалер ордэна Белага Арла і сьвятога Станіслава. Пры ім летам 1769 г, у Бачэйкаве быў пабудаваны палац спэцыяльна для прыёма караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які прыязджаў да генэрала Ціханавецкага на паляваньне. Сам Юзэф у Бачэйкаве пражываў толькі ў 1780-х гг. Жонка — Ганна Ціханавецкая.[3]
  • Павел Ціханавецкі (1815—1883) — унук генэрала Юзэфа Ціханавецкага. Стала пражываў у Бачэйкаве.[3]
  • Уладзіслаў Ціханавецкі (1860—1910) — малодшы сын Паўла Ціханавецкага, апошні ўладальнік маёнтка ў Бачэйкаве да пажара ў 1910 г.[3]
  • Ежы Станіслаў Цеханавецкі (1892—1930) — апошні ўладальнік Бачэйкава польскі дыплямат.[1]

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в А. Белы, І. Зімчонак, Л. Ульскі, В. Явід спасылка 18 // [nastaunik.info › files/f/234_leple.pdf Святы Казімір у паазер’е]. — Лепель: LEPLE, 2004. — С. 44. — 299 ас.
  2. ^ СЬПІС ШЛЯХЕЦКІХ РОДАЎ, ПРОЗЬВІШЧЫ ЯКІХ ПАЧЫНАЮЦЦА НА «Ц».. Згуртаваньне Беларускай Шляхты (2002). Праверана 27 траўня 2011 г.
  3. ^ а б в г Анатоль Кулагін (1998) БАЧЭЙКАЎСКІ ПАЛАЦАВА-ПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ Па колішніх маёнтках. Сядзібы Праверана 27 траўня 2011 г.