Церская саамская мова

Це́рская саа́мская мова — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць 2 чалавекі (зьвесткі 2010 году) з 100 церскіх саамаў. У 2004 годзе на церскай саамскай размаўлялі 10 чалавек[2].

Церская саамская мова
saa´mekiill, тарьй кӣлл
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Паўдзёны ўсход Мурманскае вобласьці (Кольская паўвыспа)
Колькасьць карыстальнікаў некалькі жыхароў былога сяла Ёканьга
Клясыфікацыя Уральская сям’я
 Фіна-вугорская галіна
  Саамская група
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 8б амаль вымерлая[d][1]
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) smi
ISO 639-2(Т) smi
ISO 639-3 sjt
SIL sjt

Церскія саамы пражываюць на ўсходзе Кольскае паўвыспы, у раёне гораду Астраўной(be).

Характарыстыка мовы

рэдагаваць
 
Церская саамская мова (абазначаная лічбай 9)

Пісьмовасьць

рэдагаваць

Церская саамская мова ня мае стандартызаванае пісьмовасьці, але некаторыя энтузіясты, што займаюцца разьвіцьцём Вікіпэдыі на гэтай мове, ужываюць лацінскі саамскі альфабэт.

Гісторыя вывучэньня

рэдагаваць

Першыя зьвесткі аб саамскіх мовах тычацца менавіта церскае саамскае мовы. У 1557 годзе запісаны слоўнік церскіх саамскіх словаў, які быў выдадзены анґельскім празаікам Рычардам Гаклюйтам[3].

Сабрана шмат тэкстаў і аўдыёзапісаў церскае саамскае мовы, але мова не дастаткова вывучана, у тым ліку няма поўнага апісаньня ґраматыкі мовы.

Грамадзкае жыцьцё

рэдагаваць

Напрыканцы XIX стагодзьдзя на ўсходзе Кольскае паўвыспы існавала шэсьць паселішчаў церскіх саамаў, насельніцтва якіх складала 450 чалавек.

У савецкія часы церскія саамы зазналі рэзкае скарачэньне сваёй колькасьці праз прымусовую калектывізацыю. У 1930 годзе выкарыстаньне мовы было забаронена ў школах, а церскае саамскае паселішча Ёканьга было прызнана «непэрспэктыўным» і церскія саамы былі вымушаны пераехаць у ваенны пасёлак Граміха (цяпер Астраўной)[4].

У нашыя часы засталося 100 церскіх саамаў, зь якіх на церскай саамскай размаўляе толькі 2 чалавекі. Выкладаньне мовы ў навучальных установах не вядзецца.

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  2. ^ Saami, Ter // A language of Russian Federation (Europe), Ethnologue
  3. ^ Ter Sámi (Са̄мь кӣлл / saa'mekiill) (анг.)
  4. ^ Tiuraniemi Olli: "Anatoli Zaharov on maapallon ainoa turjansaamea puhuva mies", Kide 6 / 2004.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць