Цар-агонь — сёмы студыйны альбом беларускага этна-трыё «Троіцы», выдадзены 2 лістапада 2018 году.

Цар-агонь
Вокладка альбому Цар-агонь. Троіца. 2018
Студыйны альбом «Троіцы»
Выдадзены 2 лістапада 2018
Запісаны 2017—2018
Жанр фолк
фолк-рок
Мова беларуская
Выдавец Вігма
SunWoofer
Храналёгія «Троіцы»
Зімачка
(2011)
Цар-агонь
(2018)

Альбом стаў першай працай гурта за сем гадоў і адрозьніваецца ад папярэдняй кружэлкі Зімачка большай камэрнасьцю і аскетычнасьцю гучаньня.[1]

Пра альбом

рэдагаваць

Усе сьпевы, прадстаўленыя ў альбоме, былі сабраны Іванам Кірчуком у фальклёрных экспэдыцыях па Беларусі.[1]

Паводле музыкаў, запісваючы альбом, яны не імкнуліся выбудаваць «сьцяну гука», дамагчыся гучаньня вялікага аркестра ці хору. Наадварот, ім жадалася максымальна наблізіцца да слухача, каб пры знаёмстве з альбомам узьнікала адчуваньне, быццам гурт грае недзе побач, «у суседнім пакоі вясковай хаты».[1]

Прэм’ера першай кампазыцыі «Сьвятая зямля» адбылася 27 сакавіка 2018 году. Саму песьню Іван Кірчук прысьвяціў стагодзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі з наступнымі словамі: «За ўсё, што мы маем i будзем мець — нiзкi паклон продкам!»[2]

Інтэрнэт-рэліз альбома адбыўся 2 лістапада 2018 году, калі ён быў выкладзены для праслухоўваньня на шэрагу музычных платформаў: iTunes, Google Play, Deezer, Amazon і іншых. 30 студзеня 2019 году дыск выйшаў на CD.

На міжнародным партале beehy.pe дыск трапіў у васьмёрку найлепшых беларускіх альбомаў па выніках 2018 году. Аўтар артыкула адзначае, што гэта бездакорна выкананы матэрыял, але ў дыскаграфіі гурта ёсьць і больш цікавыя альбомы.[3]

Назва Працягласьць
1. «Яшчар»   7:02
2. «Адаме»   3:48
3. «Зіма з летам»   5:33
4. «Цар-агонь»   9:33
5. «Лета»   5:44
6. «Шчадруха»   5:09
7. «А ў нядзельку…»   9:09
8. «Мядзьведзь»   9:37
9. «Ой, маю…»   6:03
10. «Сьвятая зямля»   7:34
69:17

Удзельнікі запісу

рэдагаваць
  • Іван Кірчук — вакал, народныя духавыя інструмэнты, гусьлі, смык, домра, варганы
  • Юрый Дзмітрыеў — акустычная 6-струнная гітара, домра, вакал
  • Юрый Паўлоўскі — пэркусія, дарабука, глюкафон, барабаны, гонг, калімба.

Запіс зроблены ў Studio Super8, Менск, Беларусь (2017—2018)

Запіс, зьвядзеньне і мастэрынг: Барыс Ланькоў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць