Царква Сьвятога Мікалая (Талін)

Былая лютэранская царква ў Таліне
(Перанакіравана з «Царква сьвятога Мікалая (Талін)»)
Славутасьць
Царква сьвятога Мікалая
Niguliste kirik
Краіна Эстонія
Места Талін
Каардынаты 59°26′9.32″ пн. ш. 24°44′33.92″ у. д. / 59.4359222° пн. ш. 24.7427556° у. д. / 59.4359222; 24.7427556Каардынаты: 59°26′9.32″ пн. ш. 24°44′33.92″ у. д. / 59.4359222° пн. ш. 24.7427556° у. д. / 59.4359222; 24.7427556
Канфэсія лютэранства
Тып будынка Хрысьціянскі храм
Архітэктурны стыль Готыка
Заснавальнік нямецкія купцы
Першае згадваньне XIII стагодзьдзе
Дата заснаваньня XIII стагодзьдзе
Рэліквіі і сьвятыні карціна «Скокі сьмерці»
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейнічае музэй
Царква сьвятога Мікалая на мапе Эстоніі
Царква сьвятога Мікалая
Царква сьвятога Мікалая
Царква сьвятога Мікалая
Царква сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква́ сьвято́га Мікала́я, царква́ Нігулі́стэ (па-эстонску: Niguliste kirik) — былая лютэранская царква ў Старым месьце Таліну, збудаваная ў XIII стагодзьдзі. Названая ў гонар сьвятога Мікалая — заступніка мараплаўцаў. Цяпер у будынку дзейнічае адна з чатырох філіяў Эстонскага мастацкага музэю.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Частка вэстфальскіх перасяленцаў з вострава Готлянд у 1230 року асела на паўднёвы захад ад Ратушнай плошчы. Для пабудовы каталіцкай царквы была абраная прасторная пляцоўка на ўсходнім баку цяперашняй вуліцы Ратаскаэву. Першапачаткова аблічча будынку значна адрозьнівалася ад цяперашняга. Гэта была трохнэфавая царква з чатырма травеямі, заходняя вежа была пабудаваная ў другой палове XIV стагодзьдзя. Паколькі места ў той час было яшчэ неўмацаванае, касьцёл меў цяжкія муры з кратамі дзеля абароны ад нападаў. Выкарыстоўваўся таксама як сховішча тавараў і месца заключэньня гандлёвых угодаў.

Калі ў XIV стагодзьдзі зьявіліся мескія муры, касьцёл перастаў выконваць абарончыя функцыі ды стаў тыповым сярэднявечным парафіяльным храмам. У 1405—1420 дабудаваны, пасьля чаго атрымаў сучасны выгляд. У 1486—1493 збудаваная капліца сьв. Мацьвея (пазьней перайменаваная ў імя сьв. Антонія).

У часы Рэфармацыі царква сьвятога Мікалая была адной зь нешматлікіх, якая здолела пазьбегнуць разрабаваньня пратэстантамі. Уночы 14 верасьня 1524 року агрэсіўны натоўп грамадзянаў, спустошыўшы цэрквы сьвятога Олава, Пюхавайму і сьвятой Кацярыны ў дамініканскім кляштары, падышоў да царквы сьвятога Мікалая. Паводле мясцовага паданьня, яе дзьверы былі запаяныя волавам, і жарсьці сьцішыліся. Пазьней храм перайшоў да лютэранаў, унутранае ўбраньне захавалася.

9 сакавіка 1944 падчас савецкага бамбаваньня Таліну(en) будынак зазнаў моцныя пашкоджаньні. У будынку пачаўся пажар, шмат твораў сярэднявечнага мастацтва і дэталяў інтэр’еру загінулі. Найбольш каштоўныя экспанаты ацалелі таму, што былі загадзя вынесеныя з храму.

Рамонт і рэстаўрацыя ў будынку цягнуліся з 1953 да 1981 року. 12 кастрычніка 1982 ізноў здарыўся пажар, які зьнішчыў вежу і шпіль, пашкодзіў дах і капліцу сьвятога Антонія[1].

Пасьля рэстаўрацыі ў 1984 року ў будынку была адчыненая філія Эстонскага мастацкага музэю і канцэртная заля.

Тут выстаўленыя каштоўныя экспанаты сярэднявечнага мастацтва: алтары, скульптуры, карціны, гербы-эпітафіі, спавядальні. Асаблівае ўвагі заслугоўвае сусьветна вядомая карціна любецкага жывапісца Бэрнта Нотке — «Скокі сьмерці», частка якой знаходзіцца ў капліцы сьв. Антонія. На карціне паказаны ланцужок зь людзей розных саслоўяў, пачынаючы ад Папы рымскага і сканчаючы немаўлём, а таксама постаці Сьмерці, якія завабліваюць людзей у скокі. Сьпярша мастак стварыў дзьве аднолькавыя карціны. Адна зь іх загінула ў Любэку ў Другую сусьветную вайну, у Таліне захаваўся толькі фрагмэнт твору.

 
Карціна «Скокі сьмерці»

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Andres Valdre. Chronology of Niguliste (St. Nicholas) church in Tallinn (анг.) Web archive Праверана 25 красавіка 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць
  Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  1215
  • «Geschichte der baltischen Stadte», Z. Ligers. Bern, 1948
  • «Tallinna ajalugu 1860-ndate aastateni», Koostanud Raimo Pullat. «Eesti Raamat» Tallinn, 1976