Царква Сьвятых Пятра і Паўла (Рыбакі)

Царква Сьвятых Пятра і Паўла — праваслаўны храм у в. Рыбакі, Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя

рэдагаваць

Разьмешчаны на заходнім баку ад вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1936 г. з бэтонных блёкаў.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспэктыўна-рускага стылю. Храм вырашаны прамавугольным у пляне аб’ёмам пад двухсхільным дахам, над якім узьведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам. Да франтальнага фасаду далучана двух’ярусная чацьверыковая званіца, накрытая шатром з галоўкай. Прамавугольная апсыда пад двухсхільным дахам. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр’ер

рэдагаваць

Усярэдзіне малітоўная заля перакрытая драўляным корабавым скляпеньнем, адкрыта ў васьмігранны сьветлавы барабан. Апсіда вылучана 1-ярусным драўляным іканастасам.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць