Царква Сьвятых Пятра і Паўла (Мізгіры)

Царква Сьвятых Пятра і Паўла — у в. Мізгіры Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Царква сьвятых Пятра і Паўла

Гісторыя

рэдагаваць

Знаходзіцца каля могілак. Пабудаваная ў 1886 г. з цэглы на месцы драўлянага храму 1870 г.[1] Адкрытая ў 1988—1990 гг.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Брама

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспэктыўна-расейскага стылю. Чатырохчасткавую кампазыцыю фарміруюць прытвор-званіца, трапезная, папярочны аб’ём малітоўнай залі, апсыда. Над двухсхільным дахам малітоўнай залі і сфэрычным купалам чатырохграннай званіцы ўзвышаюцца цыбулепадобныя галоўкі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. Уваход аформлены двухслуповым ганкам-рундуком пад двухсхільным пакрыцьцём.

  1. ^ НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 70, арк. 203.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць