Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Каханавічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Каханавічы |
Каардынаты | 55°51′47.06″ пн. ш. 28°7′58.63″ у. д. / 55.8630722° пн. ш. 28.1329528° у. д.Каардынаты: 55°51′47.06″ пн. ш. 28°7′58.63″ у. д. / 55.8630722° пн. ш. 28.1329528° у. д. |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Каханавічах. Знаходзілася на дарозе да Задзежжа, на правым беразе ракі Водзьгі. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі царкву.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Каханавічах збудавалі ў 1876 годзе.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі царкву.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавую кампазыцыю складаюць званіца, трапезная, кубападобная малітоўная заля і апсыда з бакавой рызьніцай. Бляшаны зялёнай афарбоўкі дах завяршаўся пяцьцю купаламі-цыбулінамі, магутная 4-ярусная званіца таксама завяршалася купалам-цыбулінай. Атынкаваныя фасады падзяляліся 20 вялікімі аконнымі праёмамі. Мела тры ўваходы.
Унутры апсыда вылучалася вялікім іканастасам[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.