Царква Сьвятой Тройцы (Мікасецк)

праваслаўны храм у в. Мікасецк, Беларусь
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Мікасецк
Каардынаты 54°53′44″ пн. ш. 27°0′7″ у. д. / 54.89556° пн. ш. 27.00194° у. д. / 54.89556; 27.00194Каардынаты: 54°53′44″ пн. ш. 27°0′7″ у. д. / 54.89556° пн. ш. 27.00194° у. д. / 54.89556; 27.00194
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Будаваньне ???—1926 гады
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — праваслаўны храм у в. Мікасецк Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.

Гісторыя

рэдагаваць

На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1926 годзе з дрэва.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік народнага дойлідзтва. Вырашана прамавугольным зрубам з прыдзелам з паўночнага бакавога фасаду, накрытых перакрыжаванымі двухсхільнымі дахамі, завершанымі 4 галоўкамі. Да галоўнага фасаду далучана двух’ярусная чацьверыковая званіца з шатровым верхам і галоўкай. Ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр’ер

рэдагаваць

У інтэр'еры апсіду вылучае двух’ярусны драўляны іканастас.

Літаратура

рэдагаваць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4