Царква Сьвятога Сымона Стоўпніка (Слуцак)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Сымона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сымона Стоўпніка, 1869 г.
Царква Сьвятога Сымона Стоўпніка, 1869 г.
Краіна Беларусь
Места Слуцак
Канфэсія праваслаўе

Царква Сьвятога Сымона Стоўпніка — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў Новым Месьце, каля Навамейскай брамы на Іванаўскай вуліцы, з 1799 году — у вёсцы Баславічах. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У 1930-я гады савецкія ўлады зьнішчылі царкву.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Драўляную Сымонаўскую царкву ў Слуцку меркавана збудавалі ў XVII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1799 годзе будынак царквы перанесьлі ў вёску Баславічы, дзе ў 1794 годзе ад пажару пацярпела мясцовая царква.

На новым месцы ў 1865 годзе адбыўся рамонт царквы, у куце царкоўнага пляца паставілі новую драўляную 2-ярусную шатровую званіцу. У 1912 годзе на зьмену драўлянай царкве пачалося будаваньне мураванай, якую, аднак, ня скончылі з прычыны Першай сусьветнай вайны.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі драўляную царкву і неўзабаве зьнішчылі яе будынак.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Мела 3-зрубную кампазыцыю: меншыя памерамі зрубы апсыды і бабінца накрываліся шатрамі аднолькавай вышыні, галоўны аб’ём — нязначна вылучаны вышынёй васьмярык на чацьверыку — завяршаўся 8-гранным сьветлавым барабанам з купалам. Высокі сярэдні купал і шатры завяршаліся невялікімі купаламі-банямі на глухіх барабанах. Галоўны і два бакавыя ўваходы вылучаліся невялікімі тамбурамі пад 2-схільнымі дахамі. Да апсыды з абодвух бакоў далучаліся ўдвая меншыя за яе вышынёй рызьніца і панамарня[1].

  1. ^ Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 9.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
  • Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 9.