Царква Сьвятога Мікалая (Дрыса)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Места Дрыса
Каардынаты 55°47′03.56″ пн. ш. 27°56′01.69″ у. д. / 55.7843222° пн. ш. 27.9338028° у. д. / 55.7843222; 27.9338028Каардынаты: 55°47′03.56″ пн. ш. 27°56′01.69″ у. д. / 55.7843222° пн. ш. 27.9338028° у. д. / 55.7843222; 27.9338028
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Дата заснаваньня 1819
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая

Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Дрысе. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.

Гісторыя

рэдагаваць
 
У панараме места, 1878 г.
 
М. Кусьцінскі, XIX ст.

Мураваную царкву ў Дрысе збудавалі ў 1819 годзе. На 1895 год яна была саборнай і мела прыпісную могілкавую царкву Сьвятых Барыса і Глеба.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю складаюць прытвор-званіца, трапезная, малітоўная заля, паўкруглая апсыда. У сылюэце дамінуе 3-ярусная чацьверыковая званіца, завершаная невысокім шатром; ярусы вылучаюцца прафіляванымі карнізамі, праразаюцца аркавымі праёмамі, дэкаруюцца кутнімі пілястрамі. Над прастакутным у пляне асноўным аб’ёмам узвышаецца магутны цыліндрычны сьветлавы барабан з паўсфэрычным купалам, завершаным невялікім купалком на цыліндрычнай шыі. Роўнічныя сьцены дэкаруюцца кутнімі пілястрам, падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з замковым каменем. Аб’ёмы апярэзваюцца прафіляваным карнізам на сухарыках.

Унутраная прастора малітоўнай залі павялічваецца высокім сьветлавым барабанам, у яе шырокімі аркавымі прасьветамі адкрываюцца памяшканьні трапезнай і апсыды. Сьцены і скляпеньні ў інтэр’еры аздабляюцца алейнай фарбай некалькіх таноў з трафарэтным малюнкам. Абразы: «Эвангелісты Матфей і Лука» (XVIII ст.), «Нараджэньне Маці Божай» (канец XVIII ст.), «Маці Божая Вастрабрамская» (XIX ст.)[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гагарына, 9
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць